Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Крыва з за платоў

Міра ЛУКША

„З Гайнаўкі, едучы на Бельск, пераехаўшы ў Збучы аўтазаправачную, за паваротам налева будзе Орля, а вам направа ў Плёскі два з паловай кіламетра ў Крывую”, — пішу эсэмэску Святлане Губар, якая з Андрэем Мярэдавым мае на машыне гродзенскай тэлекампаніі ехаць у Крывую з другога павета. А мы, разам з юрыстам Пятром Юшчуком, едзем на бусіку Анатоля Петручука, з Раённага суда з Беластока. Аграмадная, шыкоўная, бліскучая будыніна суда робіць на людзях, асабліва наведвальніках, гнятлівае ўражанне, але і дадае духа, што Феміда — моцная і справядлівая. Анатоль, разам з двума братамі Міколам і Валікам, у раённым судзе адваёўваюць спадчыну па бабулі. Іхнія продкі, Петручукі-„Калейнікавы”, разам з маёмасцю былі ўзятыя ў калгас. Бабулі няма, калгаса няма, зямля ёсць. Зямля ў большасці пад аблогам, не толькі бабулі Петручыхі, але гміна не так ахвотна яе аддае. Калісьці вёска ляжала ў Арлянскай гміне, цяпер — у Бельскай. На дзедаўскім падворку паставіў дом Анатоль, а Валік арудуе ў бабулінай хатцы яшчэ з мінулага стагоддзя. На падворку стаяць старыя яшчэ пабудовы ды вясёлы грузавічок размаляваны ў пчолкі — Валік возіць свае вуллі ў розныя новыя месцы — то на грэчку, то на рапс, то пад лес. Каб самы розны мёд пчолы назапасілі. Валік Петручук знакаміты пчаляр, а вялікія слоікі са зборам мёду ад ягоных пчол маюць свае крышкі з лагатыпам. Добры мёд крывянскі.

У вёсцы цішыня, як перад бітвай. Пад хату заязджае спачатку белы вялікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF