Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Міліцыянты, гумар і стэрэатыпы

Ганна КАНДРАЦЮК

Беларуская цяга да канспірацыі проста збівае з ног. Абрыдла мне паўтараць і напамінаць, каб дэкламатары „Роднага слова” называлі аўтараў твораў. Здавалася б — звычайная справа. Нават ананімная літаратура сама з сябе не ўзялася. Але не ў нас! Часам прапанаваная яўнасць успрымаецца як асабістая крытыка. Часта ў адказ чую аргументы тыпу: „А мы былі на польскім конкурсе і там не называлі аўтараў! Чаго тут чапляцца! Добра, што ўвогуле штось робім!”

Сапраўды, калі конкурс поўнасцю прысвячаецца аднаму паэту або празаіку, тады няма патрэбы называць імя і прозвішча. Часта такія мерапрыемствы азагалоўлены прозвішчам аўтара, напрыклад: Дэкламатарскі конкурс імя Веслава Казанэцкага. Аднак такая агаворка ў дачыненні да „Роднага слова” без толку. Арганізатары прапануюць падбіраць рэпертуар паводле густу і темпераменту выступаючых. Побач сябе могуць сустрэцца прыклады высокай літаратуры і народнай творчасці з памежжа быляў і баянняў. Няма тэматычных ці ідэалагічных абмежаванняў, затое ёсць нагода пазнаёміцца з аўтарамі, асабліва з тымі менш вядомымі, аматарамі слова ў найлепшым сэнсе гэтага слова. Здаецца, усім ясна, што мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя літаратуры і мовы, а не ўласнай асобы...

У час апошняга выпуску конкурсу аказалася, што не я адна патрабую ведаць аўтараў. Мова пра сенсацыйна-жартоўны верш пра вош, з якім па-акцёрску выступіў на сцэне Пятрусь Герасімюк, трэцякласнік з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF