Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

Даследчыца беларускай мовы 1920-х — 1930-х гадоў

Сяргей ЧЫГРЫН

Застаць дома ў горадзе Сідар-Фолс (ЗША) доктара філалогіі, выкладчыцу кафедры сучасных моваў Універсітэта Паўночнай Аёвы ў горадзе Сідар-Фолс штата Аёва ў ЗША беларуску з Гайнаўкі Аліцыю Барута-Садкоўскі вельмі цяжка. Нядаўна яна зноў пэўны час адсутнічала, бо была ў Маскве. З Масквы вярнулася дамоў, але зноў яе чакаюць справы выкладчыцкія, справы навукоўцаў-славістаў то ў Еўропе, то ў Канадзе на гадавым з’ездзе Таварыства амерыканскіх славістаў, то ў іншых краінах і кантынентах. І каб пагутарыць хаця б па тэлефоне, ці праз інтэрнэт, нашу зямлячку трэба было шукаць усюды. Так я і рабіў некалькі тыдняў і нават месяцаў, пакуль нарэшце не дачакаўся ад яе весткі. Спадарыня Аліцыя пагадзілася адказаць на мае пытанні і перадала самыя шчырыя прывітанні ўсім беларусам Беласточчыны і журналістам тыднёвіка „Ніва”, а таксама свае велікодныя віншаванні.

Спадарыня Аліцыя, скажыце, калі ласка, дзе і ў якой сям’і Вы нарадзіліся?

— Я нарадзілася ў Гайнаўцы 27 сакавіка 1961 года. Мой бацька быў родам з вёскі Скупава, але, калі жаніўся, жыў у Гайнаўцы. Яго ўжо няма ў жывых, ён памёр у 1982 годзе. Мама родам з Ласінкі. Яна, дзякаваць Богу, яшчэ жыве ў Гайнаўцы. Мама і тата ў хаце заўсёды размаўлялі на мясцовым дыялекце роднай беларускай мовы. У іх і я навучылася роднай мове, якую берагу ў сэрцы да сённяшніх дзён.

Дзе Вы вучыліся, што скончылі?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF