Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

Сустрачане некалькі гадоў пасля

Mіхась СЦЕПАНЮК

Mастацтва, тэатр, паэзія, гісторыя, але перш за ўсё журналістыка — гэта далёка не ўсе віды дзейнасці, якімі займаліся ўдзельнікі ўсіх Сустрэч „Зоркі”.

Хіба цяжка было б знайсці ў беларускім асяроддзі асобу, якая пра Сустрэчы не чула ці нават у іх не ўдзельнічала. Ва ўсіх спатканнях прыняло ўдзел некалькі дзесяткаў (калі не соцень) маладых беларусаў з усяго Падляшша.

Працавалі з імі вядомыя гісторыкі, журналісты, мастакі, настаўнікі. Дастаткова толькі ўспомніць прозвішчы некаторых гасцей і дакладчыкаў, якія пераказвалі сустрачанам свае веды: Лявон Tарасэвіч, Алег Лaтышонак, Лена Глагоўская, Дарафей Фiёнік, Аляксандр і Ян Mаксімюкі, Яўген Mірановіч, Уладзімір Гайдук, Надзея Aртымовіч ды многія іншыя.

Па сённяшні дзень хіба не было ніводнага беларускага праекта на Падляшшы, які б сваім маштабам ахапіў столькі тэм, згуртаваў столькі маладых людзей з усёй Беласточчыны і быў бы так канструктыўны. Пра канструктыўнасць Сустрэч можа сведчыць факт, што пасля чарговых выпускаў артыкуламі аб Сустрэчах і з Сустрэч запаўнялася не толькі „Зорка”, але таксама многія старонкі „Нівы”.

Aрыгінальнасць і непаўторнасць Сустрэч (якія адбываюцца і надалей, толькі не так часта як у мінулых гадах) ды проста цікавасць сталі штуршком для напісання гэтага (спадзяюся што не будзе ён першым і апошнім) тэксту.

Захацелася мне проста паразмаўляць з удзельнікамі Сустрэч, якія напрыканцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF