Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

У царскай Орлі (працяг з 14 н-ра)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пан” жыў там, дзе цагельня

— Калі недалёка пракладвалі чыгунку з Бельска ў Гайнаўку (у 1895-1896 гг. — М. М.), — расказвала Наташа Камарчук, — то жыды Вайштыны (іх сям’я, мабыць, ужо ў той час мела ў Орлі кафлярню, або прынамсі планавала яе паставіць — М. М.) памагалі пры яе будаванні. Дарога з Орлі ў Бельск у той час была поўная балота і жалезнякі заглыбляліся ў ім аж па восі. Вайштыны хацелі, каб чыгунка пралягала праз Орлю, каб было ім зручней вывозіць свае вырабы, але бадай людзі не згадзіліся. Чыгунка канчаткова пралягла тры кіламетры ад Орлі і мястэчка ёю не пакарысталася; зараз чыгунка зарастае лесам, а дзе-нідзе зняты ўжо рэйкі.

Паміж Орляй і чыгуначнай станцыяй Арлянка на ўзвышшы, якое называецца Калёніяй Антанова, пры цары жаў „пан”, яўрэй Розенблюм; ягонае прозвішча на мове ідыш абазначае кветку ружы. Быў ён сваяком арлянскіх Вайштынаў; некаторыя арляне мяркуюць, што Розенблюм не быў сваяком, толькі калегам Вайштына. Былі там вялікія будынкі (і сад), якія былі разбураны яшчэ да першай сусветнай вайны. Памятаю, што калі наша сям’я вярнулася ў 1918 гдзе з бежанства, то там, дзе дом „пана”, раслі дзве старыя ляшчыны. Былі яны высокія, і калі я на іх залазіла то бачыла ўсю панараму. Мы, дзеці, часта бралі сабе на шыю торбы і зрывалі арэхі, — гэта я помню.

Пасля, пры санацыі, на тым месцы жыла Фенька Кубаеўская з тройкай дзяцей, хлопцаў. Іхняя хата была адзінай у полі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF