Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

У паноў Сатараў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У 12-м нумары „Нівы” Таіса Скуратава згадала пра памешчыка Сатара, які меў свой маёнтак на ўсходніх акраінах Белавежскай пушчы. І неўзабаве пасля выхаду газеты пазваніў мне спадар Уладзімір Клімюк з Плянты, якому ўспамін пра Сатара не быў абыякавым...

Мой дзед, Філіп Засім з Семяноўкі, пачаў свой расказ спадар Клімюк, ажаніўся з Марыяй Баброўскай, таксама з Семяноўкі. Зямлі ў іх было мала і дзед даведаўся, што Сатар, які мае маёнтак у Папялёве, патрабуе рабочых... Маладая сям’я падалася ў Папялёва.

Спачатку дзед быў звычайным рабочым, а пасля атрымаў пасаду гаёвага ў прыватным Сатаравым лесе. Гэтая работа патрабавала шмат кемлівасці, бо трэба было быць у ладах і з памешчыкамі, і з навакольнымі мужыкамі, што той лес падкрадалі.

У Папялёве ў дзеда і бабы нарадзілася чацвёра дзяцей: Ганна, Анастасія, Сямён і Канстанцін. Анастасія, мая мама, расказвала была мне, што так пан, як і пані адносіліся да службы добра. Калі каму захварэла дзіця, тады пан даваў яму фурмана і падводу каб завезці да лекара ў Шарашова.

Кожнай сям’і пан даваў участак зямлі, на якой можна было садзіць сабе бульбу і агародніну. Участак той рабочыя абраблялі панскімі коньмі. Кожнай сям’і пан даваў таксама карову, каб дзеці мелі малако. Карова хадзіла ў панскім статку і кармілася зімою разам з панскімі. Калі карова была цельная і не давала малака, а ў сям’і былі дзеці, тады пан загадваў даваць той сям’і малако ад сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF