Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

У службе Богу і людзям

Размова з мітрафорным протаіерэем, доктарам тэалагічных навук у галіне гісторыі Царквы, айцом Рыгорам САСНОЙ, публіцыстам і даследчыкам мінулага Праваслаўнай царквы ў Польшчы.

Неўзабаве пасля Вялікадня, бо 30 красавіка, будзеце святкаваць 70-годдзе з дня нараджэння. Вы ўспаміналі раней пра цяжкое дзяцінства, гаварылі, што Вашым лёсам у нейкі спосаб пакіраваў дырэктар Бельскага белліцэя Яраслаў Кастыцэвіч, калі параіў Вам паступіць у духоўную семінарыю. Трэба было зрабіць выбар, які ў тадышняй атэізаванай Польшчы патрабаваў вялікай адвагі і ахвярнасці.

— Пасля вайны мы не мелі дзе вучыцца і бацькі наймалі нам настаўніка, які вучыў па хатах. І такім чынам я ў 1945-1946 гадах здабываў адукацыю. Пасля я 2 гады вучыўся ў польскай школе ў Малінніках, а пазней — па 7 клас у Орлі. Я меў ахвоту вучыцца далей і паслалі мяне ў беларускі ліцэй, які называлі ў нас сваёй школай. Яраслаў Васільевіч Кастыцэвіч ведаў вясковае жыццё і рэчаіснасць, у якой апынулася Праваслаўная царква ў Польшчы. Калі ён запрапанаваў мне ісці вучыцца ў духоўную семінарыю, у мяне былі сумненні, ці я спраўлюся з багаслоўскімі прадметамі і спевам, бо я толькі адзін год вучыўся Божага закону пры сваёй прыхадской царкве. Аднак Яраслаў Васільевіч напісаў у семінарыю некалькі слоў аба мне і паколькі ў мяне былі здадзены ўжо матуральныя экзамены, мяне туды прынялі. Калі семінарысты на вячэрніх курсах здабывалі сярэднюю адукацыю, я ўжо вучыўся толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF