Ніва № 16 (2762), 19 красавіка 2009 г.

Следам прызвання

Міхал МІНЦЭВІЧ

Змаганне суправаджае чалавечае жыццё. Гэта змаганне паміж любоўю і самалюбствам. Любоў у адступленні.

Мой жыццёвы досвед падказвае, што хрысціяне асабліва думаюць пра Бога толькі, у прынцыпе, двойчы ў год: у Ражджаство і Вялікдзень. Ну, і, вядома, калі здарыцца нейкае няшчасце ў найбліжэйшым акружэнні, паводле народнай мудрасці: „Калі трывога, то да Бога”. Факт — слова „Бог” людзі ўжываюць штодзённа, забываючы, што Свяшчэннае Пісанне забараняе ўжываць яго „всуе” — дарэмна. Але ёсць людзі, якія Богу прысвячаюць вялікую долю свайго жыцця.

Па-мойму, прызванне, гэта перакананне, што трэба трымацца нейкага акрэсленага ладу жыцця. Бог у сваёй вялікай дабрыні дае людзям мноства дароў, напрыклад, сілу, здароўе, мудрасць. Чалавек быў першым адлюстраваннем Бога. Нашы істоты Бог стварыў на свой вобраз і падабенства і вызначыў кожнаму чалавеку нейкае даручэнне, місію. Кожны чалавек мае нейкі Божы дар, які нас радуе, які трэба берагчы і памнажаць — дзякуючы такім чынам Богу — раздзяляючы яго з іншымі.

Некаторыя людзі служаць Богу ў якасці місіянераў, манахаў, пустэльнікаў, святароў ці катэхетаў. У некаторых гэта частка доўгай сямейнай традыцыі, іншыя прывязваюцца да Царквы з наймалодшых гадоў. Заўважаю таксама, што такая прывязанасць часам бывае метадам пракладкі жыццёвай дарогі, ангажавання — афіцыйнага ці неафіцыйнага — у палітыку розных узроўняў.

Калі я вучыўся ў сярэдняй школе, адзін мой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF