Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Яны сказалі Ганне: тут будзе манастыр

Міра ЛУКША

Два тыдні ляжала Ганна з Рудкі нямоглая пасля гэтых відзежаў. А ў нядзелю, 29 сакавіка, узяла асвячаную ікону Іверскай Багародзіцы і паехала ў Дабрываду. Ікону паставілі ў месцы, дзе звычайна стаіць Распяцце — стаяла Яно, як належыць у страсны велікапосны час, пасярод маленькага храма, поўнага хрысціян. А цёмная постаць Ганны, якая папрасілася ў бацюшкі стаць больш-менш у гэтым месцы, якое наказалі на месца іконы, якая мае быць ад цяпер Багамаці Дабрывадскай, віднела за балюстрадай, леваруч, і ўсе вернікі ўзіраліся на гэтую кленчаўшую асобу ў цёмным. Ганна з Рудкі, шчырая хрысціянка, вядомая з блаславёнай Госпадам дзейнасці лекавання людзей і меншых іхніх братоў, прыйшла апавесціць дабрывадцам і іншым, што будзе тут, у гэтай вёсцы, стаяць манастыр. І будзе ён свяцілам на ўсю праваслаўную старонку, і будуць тут людзі падымацца на ногі, і празраць, і дзеткі нямоглыя паўстаюць з одра, і лоны маладзіц напоўняцца, і п’яніцы бяздумныя адумаюцца... Дух праваслаўных падымецца і заззяе...

Ганна спрабавала гэта прапаведаваць у храме, ціхім голасам папрасіўшы святара пасля службы ўзяць голас, але было гэта арганізацыйнай перашкодай. Пад храмам распазналі яе дабрывадцы, якім аздаравіла яна блізкіх. Пад халодным дожджыкам віталіся з Ганнай, дзякавалі ёй, слухалі.

— Спачатку гарэла — вялікае святло я ўбачыла, — распавядала пра бачанае Ганна. — Убачыла я „іх” двое, з кошычкамі, у храме, у Благавешчанне. Гэта ікона так ззяла. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF