Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Чэслаў Неман: творчасць у імя цывілізацыі!

Язэп ПАЛУБЯТКА

Ураджэнцаў нашага краю, што воляй абставін пакінулі родны край ды сталі гонарам другой краіны, не пералічыць: герой грамадзянскай вайны ЗША Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой Чылі Ігнацій Дамейка, губернатар Гаваяў Русел Судзілоўскі, бацька амерыканскай касманаўтыкі Барыс Кіт і многія іншыя.

Прыхільнікі „чыстай польскасці” папракалі яго за ўсходнекрэсавы акцэнт, якога не пазбавіўся на працягу жыцця, але ў гадзіну пахавання ўсе радыёстанцыі Польшчы ў гонар вялікага спевака і музыкі перадавалі твор, якім у 1960-х гадах паўстаў супраць кансерватыўных спеваў і тым праславіў краіну. Гэта была кампазіцыя «Dziwny jest ten świat» («Дзіўным ёсць гэты свет»). Таксісты Варшавы на некалькі хвілін спынілі рух і развітваліся працяглымі сігналамі. Песня гучала на вакзалах і ў крамах паўсюдна ў краіне.

Пра Чэслава Юліюша Выдрыцкага напісана-пераказана шмат, адшукаць нешта новае з жыцця і творчасці амаль немагчыма, але паўстала нагода ўзгадаць пра гэтую асобу яшчэ раз. Дзве даты, якія прыпадаюць на пачатак 2009 года з розніцай у адзін месяц: пяць гадоў з гадзіны смерці і семдзесят з дня народзінаў.

Карані

Месца нараджэння шмат хто лічыць сваім. Раней вёска Старыя Васілішкі належала да Лідскага павета. Аднак у дзень яго з’яўлення на свет 18 лютага 1939 года гэта Наваградскі павет. Зараз яна ў межах Шчучынскага раёна. Што датычыць самога паселішча, то яно старадаўняе. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF