Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

У Таварыстве беларускай культуры ў Літве адзначылі 91 угодкі БНР

Алесь АДАМКОВІЧ

Усялякае паняволенне пачынаецца з забароны мовы.

Ралан Барт

28 сакавіка 2009 г. у Вільні ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбылося святкаванне 91-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Яшчэ адна гадавіна разважанняў і падсумаванняў над пройдзеным шляхам растаптанае, зняважанае і ўкрыжаванае дзяржавы.

25 сакавіка было абвешчана аб нараджэнні новай дзяржавы. 25 сакавіка Анёл Габрыель засведчыў аб прыходзе на грэшную зямлю Божага Сына, таго, хто быў растаптаны, зняважаны і ўкрыжаваны. А пасля цераз цярністы шлях Божы Сын адрадзіўся да новага, слаўнага і велічнага жыцця. І гэтыя паралелі часта наводзяць на думку аб адраджэнні нашае святое Бацькаўшчыны. А пакуль Краіна 25 сакавіка ў ХХІ стагоддзі застаецца ў душах і сэрцах сваіх грамадзян і чакае свайго ўваскрэсення.

У гэтае найвялікшае і радаснае нацыянальнае свята кожны раз са смуткам і болем даводзіцца канстатаваць, што Беларусь так і застаецца паняволенай дзяржавай: нішчыцца яе архаічная мова, культура, традыцыі, памяць, зневажаецца ўсё, што беларускае. І гэтае ўсё робіцца пад маўклівую згоду саміх беларусаў, з памяці большасці якіх ужо выцерты дзеі мінулага і галасы сваёй зямлі і заглушаны акупацыйнымі. Таму большасць ведае герояў не свае зямлі і ганарыцца чужымі, моліцца не сваім багам. Віры ХХ стагоддзя вельмі балюча прайшліся па Беларусі, якую практычна зруйнавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF