Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Дружба народаў

Ілона КАРПЮК

— Якія ў цябе стэрэатыпы наконт маёй асобы? — пытаецца Паліна.

— Ніякіх, — адказваю, а яна глядзіць на мяне пытальным зрокам. — Мы ж размаўляем упершыню, — дадаю.

— Ну, праўда, а наконт рускіх людзей? Што думаюць палякі?

— Я ж беларуска, — адказваю ды чакаю працягу.

— Ты харошая дзевушка, — усміхаецца Паліна. — А як гэта атрымалася, што вы сюды прыехалі?

Як гэта атрымалася, што мы туды паехалі? Звычайна. Пазванілі, дык з’явіліся. Мы, значыцца я, сяброўка і сябра з беларускіх моладзевых арганізацый на Падляшшы паехалі прадстаўляць беларускую меншасць на міжнароднай сустрэчы нацыянальных меншасцей паўднёва-ўсходняй Польшчы ды Карэліі. Цікава, атрымалася так, што было трох беларусаў, восем украінцаў ды дзевятнаццаць карэлаў. Ніякай раўнавагі, можа і таму складана было размаўляць на тэму меншасцей у Расеі.

— У нас всё хорошо, — кожны раз адказвала жанчына з міністэрства нацыянальнай палітыкі рэспублікі Карэлія.

„Што яна тут робіць?” — думалі мы з першага дня. Такое ж пытанне паставіла мне і сяброўка з літоўскай меншасці, якую наведалі мы ў час адной з экскурсій. „У нас чыноўнікі даўно не ездзяць на такія сустрэчы”, — дадала са здзіўленнем. Нас таксама гэта здзіўляла, але хутка пачалі думаць пра жыхароў Расеі меркамі ў адваротных прапорцыях да гэтага, пра што яна расказвала.

— У нас няма ніякіх сварак паміж нацыянальнымі меншасцямі, — расказвала. — У нас вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF