Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Роўныя і раўнейшыя?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Малыя шанцы на тое, каб так, як падобныя каталіцкія вышэйшыя навуковыя ўстановы, таксама і варшаўская Праваслаўная духоўная семінарыя магла атрымліваць фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту. Прынамсі няскора. Пакуль такіх магчымасцей не бачыць Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі. Адзін з аўтараў сеймавага законапраекта ў гэтай справе, падляшскі дэпутат Яўген Чыквін заяўляе: „Сейму прыйдзецца адказаць на істотныя пытанні датычныя гарантаванага Канстытуцыяй раўнапраўя Касцёлаў і грамадзян”.

Законапраект групы дэпутатаў (звязаных з Клубам лявіцы) аб фінансаванні Праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Варшаве з дзяржаўнага бюджэту трапіў у бюро маршалка Сейма яшчэ восенню мінулага года. Складваецца ён ледзь з двух пунктаў, з якіх першы, асноўны, гучыць: „Праваслаўная духоўная семінарыя атрымлівае датацыі і іншыя фінансавыя сродкі з дзяржаўнага бюджэту на прынцыпах акрэсленых для публічных вучэльняў, за выключэннем фінансавання коштаў рэалізацыі будаўнічых інвестыцый”. У другім пункце сцвярджаецца, што закон меў бы прымяненне пачынаючы з 2010 бюджэтнага года. Значыць, як можна меркаваць, з 2010/2011 акадэмічнага года. Абгрунтаванне аўтары законапраекта пачынаюць са сцвярджэння: „Прынцып раўнапраўя Касцёлаў і іншых канфесійных згуртаванняў з’яўляецца першапланавай, канстытуцыйнай дырэктывай рэгуліроўкі канфесійных стасункаў у Рэчы Паспалітай”. Далей гучыць папрок „прывілеявання дзяржавай каталіцкага вышэйшага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF