Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Здольнасці і вучоба

Аляксей МАРОЗ

Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча — ад нядаўна самая вялікая па ліку дзетак падставовай школы і моладзі гімназічнага ўзросту школа ў Бельску-Падляшскім. Хаця славутая „тройка” з’яўляецца безакруговай школай, бацькі з Бельска, а нават і навакольных сёл, ахвотна пасылаюць у яе сваіх дзетак, якія ўжо з першага класа маюць магчымасць вучыцца роднай мове. Апошнім часам у школе былі нават створаны інтэграцыйныя класы, што дало магчымасць вучыцца беларускай мове і дзеткам-інвалідам. У час, калі іншыя бельскія школы падобнага ўзроўню сутыкнуліся з вялікім паніжэннем колькасці навучэнцаў, гэты крызіс толькі ў невялікай ступені крануў „тройку”. Беларуская школа заваявала вялікае прызнанне мясцовага насельніцтва дзякуючы высокаму ўзроўню навучання і прыхільнай атмасферы вакол вяртання да сваіх традыцый, гісторыі і роднай мовы.

Поспехі на прадметных конкурсах і на завяршальных экзаменах

— Ад васьмі гадоў на завяршальным экзамене нашы белгімназісты набіраюць самую вялікую колькасць балаў з ліку ўсіх гімназічных школ у горадзе і знаходзяцца намнога вышэй сярэдняга паказчыка ў Бельскім павеце, Падляшскім ваяводстве і нашай краіне. Калі гаварыць пра вучняў нашай падставовай школы, дык сем гадоў перамагалі яны ў завяршальным экзамене, так як гімназісты, і толькі ў мінулым годзе занялі другое месца ў Бельску. Аднак на гэты вынік меў уздзеянне таксама фактар, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF