Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Маральныя аўтарытэты

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Зусім здрабнелі сучасныя палітыкі. Не ростам зразумела, хоць, прыкладам, Расіі тут зноў не шанцуе — да ўлады прыйшлі якраз маларослыя, а гэта для вялізнай і бяскрайняй краіны заўсёды бяда (згадайма хоць бы Леніна ці Сталіна). Сярод афіцыйных лідараў розных краін нат не праглядваюцца асобы, здольныя выклікаць захапленне і нават глыбокую павагу. Глядзіш на ўсе гэтыя саміты васьмёрак, сустрэчы дваццатак ды іншых міжнародных фарматаў і здзіўляешся — наколькі яны, гэтыя лідары, падобныя адзін на другога. Не, не колерам скуры, ростам ці камплекцыяй. Падобныя яны сваёй шэрасцю, трафарэтнасцю, запраграмаванай прадказальнасцю, калі гаворыцца адно, думаецца другое, а робіцца трэцяе, альбо зусім нічога не робіцца. Дэмагогія і папулізм — асноўныя рысы амаль усіх буйных палітыкаў. Вось і ў Амерыцы выбралі Барака Абаму, які гаворыць тое, што хочуць ад яго пачуць. Папулярныя рашэнні абвяшчае пры шырокім скліканні медый, усяляк, як кажуць, „піярыцца”. А спрэчныя і непапулярныя прымае келейна, нібы схаваўшыся (прыкладам, пастанову аб фінансаванні міжнародных адукацыйных праграм, скіраваных па-сутнасці на павелічэнне абортаў). А ў прынцыповых міжнародных пытаннях усё больш нагадвае еўрапейскіх палітыкаў, меркантыльных і разліковых. Словам, раней пра Абаму маглі б сказаць — „самая выдатная пасрэднасць нашых дзён”.

З іншага боку, кіраўнікі дзяржаў няздольныя нават на традыцыйныя дыпламатычныя паставы і выкананне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF