Ніва № 15 (2761), 12 красавіка 2009 г.

Жыве Беларусь на Памор’і!

Ганна КАНДРАЦЮК

Гданьск, 28 сакавіка. Гарнізонныя могілкі.

Ля магілы Лукі Дзекуць-Малея (1888-1954) сабралася роўна 25 чалавек. Праўнук змагара за БНР, ліцэіст Лукаш Лабендзкі стаў найбліжэй помніка з бел-чырвона-белым сцягам. Вясновае паветра, прасякнутае радасным спевам жаўранкаў, напаўняла пачуццём лёгкасці, свабоды. З беларуска-беластоцкай перспектывы ўся сітуацыя выглядала неверагодна. І не толькі таму, што імем Лукаша Дзекуць-Малея названа ў Гданьску вуліца. І што над магілай беларускага патрыёта сабраліся прадстаўнікі многіх канфесій, прафесій і пакаленняў. Вось, чарговы раз, грамаду і ідэю незалежнай Беларусі павіншавалі ўлады горада Гданьска. Віцэ-прэзідэнт горада Мацей Лісіцкі ўсклаў на магіле бел-чырвона-белыя кветкі і паабяцаўся прафінансаваць музычны запіс беларускіх патрыятычных песень у выкананні калектыву даўняй музыкі „Cappella Gedanensis”.

— Мы таксама гатовы прафінансаваць другі том успамінаў Эдварда Вайніловіча, — прапанаваў віцэ-прэзідэнт Гданьска.

Святкаванне наведаў пастар Роберт Мікса, які гаварыў пра значэнне беларускага перакладу Евангелля, які падарылі беларусам Дзекуць-Малей з жонкай Серафімай. І дадаў:

— Ён запамятаўся сярод нашай грамадскасці як вельмі добры чалавек.

Сустрэча на могілках не звялася да сімвалічных жэстаў і прамоў. Далейшы ход святкаванняў паплыў у бок успамінаў. Голас даверылі д р Лене Глагоўскай. Яе аповеды пра пошукі сямі’і мастака (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF