Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

У Нараўцы вяртанне да роднага

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Нараўчанскай гміны, так як іх дзяды і прадзеды, звыкліся гаварыць Нараўка, Семяноўка, Новае Ляўкова ці Старое Ляўкова і ў час звычайных размоў не карысталіся польскамоўнымі варыянтамі назваў сваіх родных вёсак і гміннай мясцовасці, хіба што пісьмова афармлялі нейкія справы ў гміннай установе або ва ўстановах Гайнаўкі ці Беластока. Калі мова, на якой вучыла гаварыць маці або бацька, мала рознілася ад беларускай літаратурнай мовы, лёгка было людзям фармаваць сваю нацыянальную свядомасць і таму як у міжваенны, так і ў пасляваенны перыяды масава лічылі яны сябе беларусамі. З радасцю жыхары Нараўчанскай гміны ўспрымалі арганізаваныя, пачынаючы з пяцідзесятых гадоў, беларускія культурныя мерапрыемствы. Масава чыталі „Ніву”, кніжкі беларускіх пісьменнікаў і хадзілі на заняткі беларускай мовы.

Калі я пісаў артыкулы пра ўвядзенне немцамі і літоўцамі двухмоўя, радны Нараўчанскай гміны Ян Целушэцкі заявіў, што будзе хадайнічаць за ўвядзенне беларускай мовы ў якасці дапаможнай у зносінах мясцовага насельніцтва з гміннымі чыноўнікамі і будзе намагацца пераканаць нараўчанскіх радных прыняць пастанову наконт усталявання ўказальнікаў па-польску і па-беларуску (тады яшчэ толькі радныя горада Гайнаўкі рашыліся ўчыніць дапаможнай беларускую мову і ніхто не разлічваў, што чарговы крок у гэтай справе зробіць Арлянская гміна, а нават пойдзе далей, бо робіць намаганні, каб паставіць на сваёй тэрыторыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF