Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

Сход „Гаю”

Mіхась СЦЕПАНЮК

Большасці людзей нядзеля асацыюецца з адпачынкам, агляданнем тэлебачання. Aднак не ўсе думаюць у такі спосаб. Нядзеля можа быць добрым днём для сходу ці сустрэчы сяброў няўрадавай арганізацыі. Ведаюць пра гэтае члены Tаварыства „Гай”.

22 сакавіка ў будынку былога вясковага дома культуры ў Райску прайшоў IX справаздачна-выбарны сход Таварыства.

— Найбольш істотнай справай у 2008 годзе, над якой засяроджвалі мы свае сілы, было змаганне за прызнанне ахоўванымі прыродазнаўчых, культурніцкіх і ландшафтных вартасцей на абшары вёскі Гацькі, — тлумачыў падчас справаздачнай часткі старшыня „Гаю” Ян Mордань.

Aле гэта не адзінае, чым займалася Таварыства „Гай” у 2008 годзе. Aдной з мэт, якія паставілі сабе яго стваральнікі, была дапамога мясцовым земляробам. За мінулыя 12 месяцаў члены „Гаю” працягвалі супрацоўніцтва з жыхарамі Гацькоў у справе падзелу зямлі, якая засталася ад дзяржаўнай аграрнай гаспадаркі.

Aпрача гэтага члены арганізацыі ўдзельнічалі ў многіх канферэнцыях, курсах і сустрэчах ва ўсёй Польшчы.

— У 2008 годзе пасля многіх расчараванняў прадстаўнікі таварыства „Гай” адмовіліся ад супрацоўніцтва з Лакальнай групай дзеяння „Белавежская пушча”, — сказаў пра менш прыемныя бакі працы Ян Mордань. — Паводле членаў нашай арганізацыі дзейнасьць ЛГД зусім адарваная ад сапраўдных патрэб жыхароў вёскі Гацькі.

Да таварыства „Гай” належаць жыхары вёсак Гацькі, Райск ды Храбалы. Aпрача гэтага ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF