Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

Салідарнасць у час крызісу

Ілона КАРПЮК

„So-li-darni z Bia-ło-rusią! So-li-darni z Bia-ło-rusią!” — гэта можа не рыфмуецца, але вось гэтая фраза ўжо чатыры гады асацыюецца з канцэртамі „Салідарныя з Беларуссю” ў польскай сталіцы.

Калі ў 2006 годзе ў Беларусі адбываліся прэзідэнцкія выбары, па ўсёй Польшчы ладзіліся акцыі салідарнасці з беларускім народам, а прынамсі з гэтай часткай, якая хацела змен. Спосабаў адзначэння гэтай падзеі было мноства: палітыкі махалі беларускімі сцягамі, музыкі бунтарна ігралі быццам у 80-х гадах, а ініцыятыва „Вольная Беларусь” хуценька сарганізавала вялікі канцэрт на рынку Новага места ў Варшаве. Канцэрт зразу выклікаў вялікую дыскусію. Ці наладзілі яго, як трэба, ці музыкі атрымалі заплату, а дзе ў гэтым усім беларуская меншасць, а хто зарабіў, а хто здзівіўся і чаму. Частка пытанняў была зусім без сэнсу, частка аднак добра абгрунтаваная. Безумоўна, аднак, канцэрт атрымаўся паспяховы, бо і польскае тэлебачанне яго транслявала ды людзі пачулі, што ёсць Беларусь, якая патрабуе дапамогі. Ці патрабуе і якой дапамогі? — гэта таксама тэма для дыскусіі, бо галасоў столькі, што і людзей. Сёлета нават беларускія музыкі перад чацвёртым выпускам канцэрта „Салідарныя з Беларуссю” казалі мне, што ў Беларусі не так дрэнна. Затое для іх варта прыехаць у Варшаву, паказацца і набраць новага сцэнічнага вопыту.

— Выступаем тут з класнымі музыкамі, для прыкладу з „Раз, два, тры”, — кажа Яўген Валошын. — І так я меў быць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF