Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

У царскай Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У 1795 годзе адбыўся трэці падзел Польшчы і канец яе незалежнасці. 25 лістапада падаўся ў адстаўку кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У наступным годзе Орля апынулася ў складзе Прусіі. Годам пазней была завершана адбудова згарэўшай сем гадоў раней арлянскай царквы; будаўнічы матэрыял — млын з Трывежы — дала графіня Браніцкая. У 1799 годзе пачалася будова званіцы побач царквы. Орля пераходзіць у валоданне князя Вітгенштэйна, лютэранскага верніка, які ажаніўся з княгіняй Радзівілаўнай. У 1807 годзе Прусія здае Орлю Расіі. У той час мястэчка налічвала 1586 жыхароў, у іх ліку 1102 яўрэі. У 1839 годзе большасць арлянскіх уніятаў пераходзіць у праваслаўе.

Хаця студзеньскае паўстанне 1863-1864 гадоў закончылася няўдачай, аднак пасля 1864 года наступілі карэнныя змены, былі праведзены рэформы распрыгонення. У Беластоцкай акрузе прыгон быў адменены ў 1861 годзе, а паншчына — у 1863 годзе. Сяляне атрымалі зямлю пад выкуп паводле расійскіх норм; заплаціць за яе трэба было на працягу 49 гадоў, а канкрэтна да 1 лістапада 1919 года (да часу заплаты зямля была законнай уласнасцю грамады). У Орлі каля сямідзесяці яе жыхароў купілі агулам 372 дзесяціны (адна дзесяціна займала плошчу 2 400 квадратных сажняў або — паводле цяперашніх мерак — 1,09 гектара) і 1 629 квадратных сажняў (адзін сажань быў мерай даўжыні роўнай 2,13 метра, або тром аршынам — па 71 см; квадратны сажань быў роўны каля чатыром з паловай квадратным метрам) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF