Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

З боку Вышак

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг з 13 н-ра)

Ад Шпакоў да Малешаў каля кіламетра асфальтоўкі. Першым аб’ектам па гэтай дарозе ў Малешах з’яўляюцца будынкі былога эскаэра. У 2005 годзе гміна прадала іх за амаль пятнаццаць тысяч злотаў. Цяпер эскаэраўскі пляц абгароджаны, але нейкай дзейнасці за той агароджай яшчэ не відаць. Хаця да асноўнага будынка дабудаваны другі паверх, устаўлены новыя вокны.

Выгляд вуліцы ў Малешах можа выклікаць пачуццё дэпрэсіі не толькі ад снегавога балота на бруку. Яшчэ чатыры гады таму працавала тут крама; цяпер яна мёртвая. Побач крамы ветраецца наўсцяж драўляны будынак былой вясковай святліцы. Бадай адзіным пунктам малешаўскай вуліцы, які падымае настрой, з’яўляецца акуратна задбаны мураваны будынак былой школы, але ён зімою пусты. Калі я чатыры гады таму назад размаўляў з гаспадарамі Малешаў, яны сказалі мне, што калі войт прадаваў іхнюю школу, дык абяцаў, што выручаныя тут грошы зноў сюды вернуцца. Школа прададзена, прададзеная эскаэраўская маёмасць, але не відаць, каб гэтую выручку гмінныя ўлады ў Вышках вярнулі ў Малешы, Малешам астаюцца толькі абяцанкі. Дарэчы, калі б глянуць і з пазіцыі войта, дык цяжка было б здагадацца, на што тую выручку прызначыць.

Бо Малешы пусцеюць. Лічаныя гаспадары яшчэ трымаюцца сельскагаспадарчай вытворчасці. Аднак каля паловы хат у вёсцы пустуе ў зімовы перыяд. Варта тут прыгадаць, што пасля вайны Малешы пакінула амаль трыццаць сем’яў, выязджаючы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF