Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

Гарадок: Яновіч у Літаратурным атласе

Міра ЛУКША

На Дзень Волі, 25 сакавіка, у Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку ўрачыста прайшла прэзентацыя працы гарадоцкіх гімназістаў, у прысутнасці героя, пра якога збіралі яны матэрыял у „Літаратурны атлас Польшчы”. Што важная была гэта падзея сведчыць таксама тое, што апрача вучняў і іх настаўнікаў на гэтае своеасаблівае адзначэнне патрыятычнага свята прыбылі таксама ўлады гміны.

— Наша сустрэча адбываецца невыпадкова сёння, бо сёння незвычайная дата, — тлумачыў маладым дырэктар ГЦК, іначай Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага, Юрка Хмялеўскі. — Для беларусаў гэта вельмі важная дата, нацыянальнае свята. Спалучылі мы гэта з падвядзеннем вынікаў праекта, у якім прыняла ўдзел гарадоцкая моладзь — „Літаратурнага атласа Польшчы”.

— Гэты праект рэалізавалі мы з чэрвеня мінулага года, — адзначыла настаўніца Ірэна Матысюк. — Пачалося з сустрэчы з прадстаўнікамі Цэнтра грамадзянскай адукацыі на літаратурных майстар-класах. У час гэтых заняткаў моладзь вучылася рыхтаваць старонку „Літаратурнага атласа Польшчы”. Нашым наступным дзеяннем быў выезд да спадара Сакрата Яновіча ў Крынкі (невялікая групка ездзіла туды са спадарынямі Эляй Раманчук і Ганнай Кандратовіч), пасля ў кастрычніку сустрэліся мы ўсе з пісьменнікам у Крынках. Маглі мы паразмаўляць з аўтарам пра яго жыццё і творчасць. Стварылі мы прэзентацыю асобы і творчасці пісьменніка, якую прадставяць Дарота, Беата і Ева. Праект рэалізаваўся дзякуючы пані (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF