Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

Надзейная справа

Яўген ВАПА

З вялікім хваляваннем прыходзіцца нам наглядаць якім крутым і складаным з’яўляецца шлях беларускага народа да сваёй поўнай незалежнасці — ідэі, якая 91 год таму, назаўсёды, дзякуючы айцам Беларускай Народнай Рэспублікі, упісалася ў сэрцы і душы беларусаў. Незалежнасць — гэта выклік. А з выклікамі, якія ставім перад сабою, бывае па-рознаму. Асабліва, калі насупраць тваёй мовы, культуры, незалежнасці ідзе супраціў не толькі ад вонкавых фактараў, але таксама ад беларускіх рук у імя ўлады, дзеля якой разбураюцца нацыянальныя фундаменты і генатып роднай мовы ды культуры. Гэтага не можам інакш назваць як злачынствам супраць свайго народа і дзяржавы. Але гісторыя паказвае прыклады, што за здзек над сваім такіх людзей чакаў не толькі суд Божы і суд гісторыі, але часта даводзілася яшчэ асудзіць іх пры жыцці незалежнымі судамі. Бо нягледзячы на ўсё, мы мусім памятаць пра тое, што справа нацыянальнай незалежнасці ёсць і заўсёды будзе справай надзейнай. Пакуль людзі хочуць быць гаспадарамі на сваёй зямлі, то з іхніх думак і летуценняў не знікне і беларуская дзяржава. Зразумела, шмат людзей ужо зняверылася ў лепшае нацыянальнае і асабістае будучае. Працягваецца палітычная і эканамічная эміграцыя з Беларусі. Пакінутыя на цяжкае выжыванне і выпрабаванне сотні тысяч беларусаў злоўжываюць алкаголем ці наркотыкамі. Балюча і крыўдна робіцца на душы, калі даведваешся, што чарговыя таленавітыя людзі свету культуры, навукі, журналістыкі ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF