Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

Права кожнага

Віктар САЗОНАЎ

Гэта сапраўды выглядала вельмі сімвалічна — гадзіннікі ў гэты дзень былі пераведзены на летні час, а беларускія праваабаронцы ўжо ў трэці раз сабраліся на свой устаноўчы сход, каб нарэшце, у нібыта спрыяльны для гэтага час (спрыяльны чыста тэарэтычна), паспрабаваць зарэгістравацца. На вуліцы нарэшце вясна, а ў сталіцы Беларусі, у памяшканні Беларускага народнага фронту, 82 прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, вырашылі стаць сузаснавальнікамі праваабарончай арганізацыі „Наша Вясна”.

Праваабарончы цэнтр „Вясна”, які ўзнік на хвалях масавага пратэсту беларускага грамадства і дэмакратычнай апазіцыі, і напачатку быў вядомы як „Вясна-96”, ужо быў калісьці зарэгістраваны. Ну, але пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 года, калі займаючыся незалежным назіраннем за выбарчым працэсам беларускія праваабаронцы абвясцілі, што ўгледзелі безліч парушэнняў выбарчага заканадаўства з боку ўлады, то ўлада, у сваю чаргу, вуснамі сваіх ведамстваў таксама абвясціла, што такая праваабарончая арганізацыя ёй непатрэбная і ў 2003 годзе дэлегалізавала яе. Якая праваабарончая арганізацыя ёй, гэтай уладзе, патрэбна, яна не ўдакладніла. Відаць, аніякая непатрэбна. З таго часу праваабаронцы пазбаўленай рэгістрацыі „Вясны” сталі выконваць свае маральна-этычныя абавязкі перад грамадствам без афіцыйнага статусу. Але адыходзіць ад сваіх перакананняў не збіраліся.

Што такое пазбаўленне рэгістрацыі? Добраахвотным ахоўнікам правоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF