Ніва № 14 (2760), 5 красавіка 2009 г.

Серада, 25 Сакавіка

Ілона КАРПЮК

Мой асабісты Дзень Волі пачаўся з інтэнсіўных пошукаў сцяга, які кожны год праз акно абвяшчае свету, што гэта незвычайны дзень. Няшмат такіх сцягоў у горадзе, але і не ў тым сутнасць, бо гэта толькі асабістае рашэнне. Пасля шматлікіх гадоў святкавання здаецца мне, што самым важным 25 Сакавіка з’яўляецца сустрэча. Штодзень кантактуемся, бачымся на працы, гаворым па тэлефоне, але калі надыходзіць адзіны момант у годзе, калі святочна апранаемся і прыходзім у адно месца, каб правесці вечар сярод суадчуваючых значэнне гісторыі і нашай будучыні — становімся адным цэлым. Немагчыма, каб забыць пра адносіны між людзьмі, якія не заўсёды маюць сяброўскі характар, але гэта час, калі прынамсі стараемся не крыўдзіць нікога і не гаварыць уголас, што нам кепска, бо аб’ядноўвае нас будучыня і неўміручая надзея. Гавару пра гэта ўсё пафасна і асабіста, бо здаецца мне, што гэта найбольш натуральна якраз у гэтым кантэксце. Сапраўднае свята адчуваю, калі прыязджаю да бабулі і кажу „Хрыстос Уваскрос!” ці „З Ражджаством!”. Якая тады розніца між царкоўнымі святамі і Днём Волі, калі кажам „Жыве Беларусь!” ды спяваем „Магутны Божа”. Няма такой. Затое складаецца ўражанне, што мы гадамі чакалі, каб праваслаўнасць большасці беларусаў Падляшша адлюстравана была вось у гэты дзень. Сёлета нашу патрэбу задаволіла супольная малітва з беларускім манахам, айцом Сяргеем з Віцебшчыны, які прыехаў у Беласток адслужыць каталіцкае набажэнства на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF