Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Кветка стагоддзяў

Ілона КАРПЮК

Гайнаўка майго дзяцінства гэта пошта, дзе нібыта працаваў мой бацька, гэта і Жаб’я горка, дзе з іншымі медсёстрамі працавала мая мама, якая заўсёды казала: „Семдзесят гадоў... гэта ж яшчэ малады чалавек, мог бы пажыць”. Гэта і вуліца Баторыя, дзе была цукерня, малы рыначак, на якім за рыбай заўсёды стаяла чарга ў рыбнай краме, а побач, за салодкай, малочнай пастай стаялі дзеці ў малочнай краме. Усё на фоне дзіўных блокаў, якія ставіліся да міленіюма польскай дзяржаўнасці. Гэта мела быць нешта важнае, новае, чым малады горад будзе ганарыцца. Блокі сталі фактам.

— Калі мы са школьнымі сябрамі вярталіся з мастацкага ліцэя ў Супраслі дахаты, — расказвае Ян Грыка, мастак ды кіраўнік „Галерэі Белай” у Любліне, — заўсёды смяяліся з гэтых блокаў. Якое гэта мастацтва? Мы ў школе пазнавалі сапраўднае мастацтва! — здзекуецца сам з сябе.

Дзякуючы пагадненню з беластоцкім будаўніком Махелем, новаўзведзеныя блокі мастацка афармляў Зэнэк з памочнікамі. Зэнэк. Нейкае не нашае імя.

— Ён такі дзіўны быў, — кажа знаёмы маіх бацькоў, — штось там маляваў, хаты маляваў, там у нашых суседзяў помню... Ой... любіў ён і выпіць. Мы з яго смяяліся.

— Яго сям’ю святымі называлі, — дадае жонка знаёмага. — То той з Каменя, ну так. У іх у хаце то цэлыя сцены былі ў іконах.

Зэнкам называлі Іларыёна Данілюка. Ягоная сям’я — вядомая ў Камені, бо Аляксандр Данілюк, бацька Іларыёна, быў актыўным вернікам прарока Ільі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF