Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Гісторыя беларускіх вайсковых фармаванняў

Сяргей ЧЫГРЫН

У сённяшняй афіцыйнай дзяржаўнай (ёсць такая) гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларускіх вайсковых фармаванняў пачынаецца з 1941 года. Ну, магчыма, яшчэ з крэйсера „Аўрора”, дзе служыла нямала беларусаў. Але не раней...

Нядаўна прывёз мне сябра з Мінска дзве кнігі майго земляка, сённяшняга міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава. Адна з іх называецца „Вооружённые Силы Республики Беларусь: История и современность”. Вось, думаю, тут я знайду хоць адзін раздзел па гісторыі вайсковых фармаванняў Беларусі. Тым больш, што другая частка кнігі называецца так: „История Краснознамённого Белорусского военного округа и военные реформы ХХ века: итоги и уроки”. Цікавы назоў. Пачаў чытаць, спадзеючыся, што менавіта тут і згадаюцца беларускі вайскова-палітычны рух у 1917-1918 гадах, Беларуская вайсковая цэнтральная рада, беларускія атрады ў літоўскай арміі, дзейнасць генерала Станіслава Булак-Балаховіча, Слуцкае паўстанне і г.д. Ды дзе там!.. Урокі і вынікі гісторыі беларускіх ваенных фармаванняў беларускі генерал Мальцаў пачаў з „уроков Великой Отечественной войны в контексте современных задач реформирования Вооружённых Сил”. Таму мае рацыю Алег Латышонак, калі ва ўступе да сваёй фундаментальнай працы „Жаўнеры БНР” не згадаў і блізка кнігу Мальцава, ды і ранейшыя савецка-бальшавіцкія кнігі, якія свядома адмаўлялі існаванне беларускіх вайсковых фармаванняў. Пра іх і сёння ў Беларусі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF