Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Нявыгадныя ветэраны

Мікола ВАЎРАНЮК

Аляксандр Рыгоравіч і Сяргей Сяргеевіч!

(...) На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь пражывае каля 35 тысяч сем’яў былых воінаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў, выпаўняючы, згодна з прысягай, загады камандавання і палітычнага кіраўніцтва СССР. Людзі сумленна служылі сваёй радзіме, праяўлялі патрыятызм, самаахвярнасць і гераізм, не шкадавалі жыцця. (...) за гэтую страшную службу атрымлівалі прыкладна 6 долараў ЗША ў месяц. Ужо ў гэтым выявіўся ўвесь цынізм былога кіраўніцтва краіны. Апрача гэтага, прызывалі на Афганскую вайну не ўсіх: дзеці партыйнай і дзяржаўнай эліты не пападалі ў тую мясарубку. „Прывілей” ваяваць атрымлівалі дзеці рабочых, сялян і дробных служачых. (...) Гэта была адна з прычын развалу СССР, бо народ не разумеў і не хацеў абараняць партыйную ўладу ў 1991 годзе. Прынцып просты, што ўлада пасее, тое і сажне.

— У Савецкім Саюзе людзей выхоўвалі на патрыётаў, — Мікалай Аўтуховіч разглядае старыя чорна-белыя фатаграфіі. — Я верыў, што не можна есці амерыканскіх цукерак, бо яны зроблены з нафты. І шкадаваў, што спазніўся на вайну, не стаў геройскім партызанам, не даў немцам пад хвост. Таму адразу пасля школы прапаршчыкаў напісаў заяву ў Афганістан. Трапіў туды ў верасні 1986 года. Мне тады было 23 гады.

На здымках русавалосы хлопец: з калашнікавым пільнуе мост на рацэ Гільменд у горадзе Гірышк, на танку, за рулём цяжкай грузавой машыны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF