Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Усе пра Кастуся Каліноўскага

Аляксей МАРОЗ

Пра Кастуся Каліноўскага і яго дзейнасць белліцэістам з Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі, а таксама ліцэістам з Беластока, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы, расказвалі іх настаўнікі. Аднак гэтых інфармацый было мала, каб паспяхова справіцца з патрабаваннямі цэнтральных элімінацый ХV выпуску Алімпіяды беларускай мовы, якія 12 сакавіка праходзілі ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, таму вучні карысталіся дадатковымі дапаможнікамі. Адны заглядалі ў кніжкі па беларускай літаратуры і гісторыі, іншыя шукалі звестак у інтэрнэце. Так, як і ў час раённых адбораў, вядучым героем юбілейнага выпуску алімпіяды быў Кастусь Каліноўскі, пра якога апошнім часам пісалася пры нагодзе 170 гадавіны з дня яго нараджэння. Калі я пытаў вучняў пра тэму пісьмовых прац, аказалася, што ўсе мае суразмоўцы пісалі пра Кастуся Каліноўскага. Можна было яшчэ разглядаць творчасць пісьменнікаў ХІХ стагоддзя і „белавежцаў”, але ліцэісты не скрывалі, што па іншых тэмах у асноўным рыхтаваліся ўжо да вусных адказаў. Пісьмовыя і вусныя спаборніцтвы, якія адбываліся ў спартыўнай зале напярэдадні святкавання 91 угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, праходзілі пад бел-чырвона-белым сцягам, які лунаў побач польскага і еўрасаюзнага сцягоў.

Добра падрыхтаваліся па вядучай тэме

Калі ліцэісты, выйшаўшы са спартыўнай залы, удакладнілі тэму, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF