Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Чаго апасацца?

Аляксей МАРОЗ

Калі паставіць такое пытанне найстарэйшым жыхарам нашых вёсак ці даўнім выхадцам з іх, многія загавораць пра жахі вайны і пажары, якія ўшчэнт нішчылі цэлыя сёлы як у ваенны, так і ў мірны час. Асабліва цярпелі вёскі, хаты і гаспадарчыя будынкі якіх знаходзіліся ў цеснай забудове, а прытым былі крытыя саломай. За некалькі гадзін згараў маёнтак, які нажывалі некалькі пакаленняў. Пажары здараліся і ў мураваных дамах, а добраахвотным пажарным камандам было што рабіць. Найчасцей прычынай пажараў бывае няўвага людзей, устарэлыя электраўстаноўкі або проста стыхіі прыроды. Цяжка таксама прадбачыць аварыі, у час якіх можа загарэцца небяспечная для здароўя і жыцця сыравіна і таму трэба яе вельмі добра забяспечваць як у час складавання, так і ў час транспарту. На гэтую небяспеку якраз менш увагі адводзяць пажылыя людзі, якія непасрэдна не сутыкнуліся з такім няшчасцем. Затое праблемай складавання і транспарту небяспечных рэчываў больш турбуюцца маладыя людзі, якіх у школах вучылі і павінны вучыць, што трэба рабіць, калі, напрыклад, хлор або іншая небяспечная сыравіна ў некантраляваны спосаб стане выцякаць з умяшчальнікаў.

Трэба дзьмухаць на халоднае

Каб пазбегнуць няшчасця ў будучыні, трэба звяртаць увагу на няправільнасці і аварыі ў мінулым. Якраз нядаўна сталі ўспамінаць аб аварыі цыстэрнаў з хлорам у Беластоку, якая дваццаць гадоў таму ўстрывожыла жыхароў сталіцы ваяводства. З гэтага часу чыгуначны шлях з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF