Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

З боку Вышак

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Больш за чатыры гады не быў я ў Малешах. У той час вёска не выглядала найлепш і я падазраваў, што яе гміннае начальства недалюблівае. Аднак малешаўскія солтыс з бацькам запэўнівалі мяне, што ўся гміна такая, што праз дваццаць год не будзе каму наведваць разбудоўванай у Вышках школы. Таму, вось, задумаў я цяпер пачаць падарожжа ў Малешы з Вышак, з гміннага цэнтра.

Чакаю ў Бельску ранішняга аўтобуса ў Вышкі. Чакаю даволі доўга, бо аўтобус спазняецца прыехаць на аўтавакзал. Вакзал у Бельску цяпер у нічым не прыгадвае таго „вакзала”, які быў тут сорак-трыццаць гадоў таму, дзе ў двух драўляных бараках клубіўся тлум народу. Цяпер на бельскім вакзале прасторна і холадна. Прасторы тут многа, бо не відаць прысутнасці чыгункі, няма чыгуначных кас; Бельск згарнуўся да ролі даўняга чыгуначнага прыпынку, пасажыры з якога купляюць білеты ў поездзе, у кандуктара.

Бельскі вакзал абслугоўвае адно аўтобусных пасажыраў, але і тут парадокс: вакзал гэты здаецца цяпер быць больш сямятыцкім чым бельскім — госці, мабыць, хочуць падабраць душы мясцоваму перавозчыку і займаюць удвая больш кас.

У Вышкі з Бельска апрача мяне едзе яшчэ тройка пасажыраў, працаўнікоў вышкаўскай Гміннай управы. Цяпер гэта норма — у многія вясковыя гміны працаўнікі даязджаюць з гарадоў.

У Ягуштове па дзве-тры асобы выходзяць на вуліцу. Але гэта не пікет, гэта ягуштоўцы, так як і жыхары іншых падбельскіх вёсак, выстройваюцца ў чэргі за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF