Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Наш чалавек у Еўрапарламенце?

Размова з праф. Антонам Мірановічам — кіраўніком Кафедры гісторыі культур пагранічча ў Інстытуце гісторыі Універсітэта ў Беластоку, беспартыйным кандыдатам ад Грамадзянскай платформы на выбарах у Еўрапейскі парламент са спалучаных Падляшскай і Вармінска-Мазурскай акруг

Ніва”: — Чаму Вы рашыліся кандыдаваць у Еўрапарламент на выбарах 7 чэрвеня?

Антон Мірановіч: — Прычына зразумелая, асяроддзе нацыянальных меншасцей Беласточчыны ніколі не мела свайго прадстаўніка ў такой шаноўнай установе як Еўрапейскі парламент. Я рашыўся на гэта, паколькі разлічваю на тое, што, можа, гучней прагучаць праблемы нашых нацыянальных меншасцей. У гэты момант шмат пытанняў звязаных з гаспадарчымі і грамадскімі справамі абумоўленыя палітыкай Еўрасаюза.

Чым намерваецеся займацца ў ЕП?

— Дзве сферы дзеяння інспіруюць мяне да прысутнасці ў Еўрапарламенце. Па-першае — пытанне давядзення да добрых адносін ЕС з усходнімі партнёрамі, значыць, дзеянні ў г.зв. усходнім маштабе. Гэта вельмі важнае, паколькі наш рэгіён непасрэдна мяжуе з пазаеўрасаюзным абшарам. Значыць, у залежнасці ад таго, як будзе выглядаць палітыка ЕС у гэтым плане, такой таксама будзе гаспадарчая форма і роля гэтага памежнага рэгіёна, да якога належыць таксама Беласточчына. Другі элемент, можа нават больш істотны, гэта спроба стварыць такія юрыдычныя рэгуліроўкі ў абсягу ўсяго Еўрасаюза, якія гарантавалі б рэальнае бачанне правоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF