Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Мовазнаўства і палітыка

Ганна КАНДРАЦЮК

Зараз ніхто не зацікаўлены, каб даследаваць беларускія гаворкі Беласточчыны, — кажа д р Васіль Сегень з Універсітэта ў Беластоку. Ад некалькіх гадоў на беларускай філалогіі няма такога прадмета як дыялекталогія. Разам спыніліся і дыялекталагічныя практыкі для студэнтаў. Іх адсутнасць навуковая ўстанова тлумачыць недахопам фінансавых сродкаў.

Даклад пад загалоўкам „Аб патрэбе мовазнаўчых доследаў на Беласточынне”, з якім д р Васіль Сегень 12 сакавіка выступіў у рамках г.зв. „беларускіх чацвяргоў”, высветліў шэраг складанасцей і абсурдных сітуацый у наш час, указаў на палітычны падыход да моўных пытанняў.

Хоць паходжанне даследчыка не павінна мець уплыву на вынікі доследаў, на жаль, бывае па-рознаму, — адзначыў мовазнавец. — Прыкладам такога падыходу з’яўляецца мовазнаўчая канферэнцыя, арганізаваная 15 снежня 2008 года ў Гайнаўцы Саюзам украінцаў Падляшша. Калі глядзець на падбор тэм і даследчыкаў, высновы канферэнцыі можна было назваць ужо да яе правядзення. Арганізатары моцна стараліся даказаць адно: украінскае паходжанне падляшскіх гаворак.

Адзін з навукоўцаў даказваў, што прызнакам „украінскасці” гаворак у наваколлі Гайнаўкі і Бельска з’яўляюцца дыфтонгі, — адзначае д р Сегень. — Тады, паводле такой тэорыі, мы павінны ўключыць у арэал украінскіх дыялектаў таксама Віленшчыну. Гэта абсурд.

Васіль Сегень адзначыў патрэбу грунтоўнага навуковага доследу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF