Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Так, як усе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі задумацца, якое мысленне мае сярэднестатыстычны насельнік Беларусі, да чаго ён імкнецца і чым кіруецца, то напэўна можна сфармуляваць гэта адным кароценькім сказам — „жыць так, як усе”. Жыць так, як усе — гэта значыць хадзіць на працу з васьмі раніцы да пяці вечара, атрымліваць сталы заробак, хай сабе і невялікі (галоўнае — каб стаж не перапыняўся), мець абсталяваную кватэру, пажадана зрабіўшы ў ёй еўрарамонт. Для гараджаніна абавязкова мець машыну і лецішча, на якім ён будзе праводзіць усе выходныя, запланаваны адпачынак, падчас якога можна выправіцца ў Крым альбо скрозь сядзець на той жа дачы. У „духоўным” плане — чытаць раз у тыдзень якую-небудзь „вечёрку” з тэлевізійнай праграмай і гараскопам, наведваць раз у месяц супермаркет, сустракацца раз у паўгода з каханкай, якая не будзе патрабаваць шмат выдаткаў, і дарыць жонцы букецік цюльпанаў раз у год на 8 сакавіка. А галоўнае — не высоўвацца і, сцеражы Божа, не выказвацца наконт існых парадкаў і палітычнай сутнасці дзяржаўнай сістэмы. Нічога, што ў краіне, нашым агульным беларускім доме, вялікая бяда. Нічога, што адны людзі бясследна знікаюць, а іншых дзяржаўныя пільнуючыя органы даводзяць да самагубства. Нічога, што праўду пра жахлівыя наступствы Чарнобыльскай катастрофы дагэтуль хаваюць і ўжо цвёрда збіраюцца „ашчаслівіць” беларусаў новай атамнай станцыяй. Нічога, што нявінных кідаюць за краты толькі за іншадумства, што найбольш прыстойную і актыўную моладзь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF