Ніва № 13 (2759), 29 сакавіка 2009 г.

Анна з Беластока дзякуе за аздараўленне... (або сучасная Кніга цудаў)

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я не ведаю адкуль у мяне ўзяліся сілы з’ездзіць у Супрасль, — успамінае Анна з Беластока, аздаравелая ад цяжкай дэпрэсіі вясной 1997 года. Яшчэ сёння не можа паверыць у цудоўнасць здарэння. Хвароба давяла яе да крайняй немачы і прыгнёту. Анна перастала спаць, есці, дбаць пра гігіену. Ад раніцы да вечара яна сядзела ў фатэлі і глядзела на белую сцяну.

— Мне вельмі хацелася сысці з гэтага свету, — прызнаецца Анна, 1965 года нараджэння. Спачатку хадзіла да лекара. І прымала лякарствы, ад якіх не было палёгкі.

— Я не магла паехаць у псіхіятрычны шпіталь, — кажа Анна. — Пасля пабыўкі ў Харошчы мяне перасталі б успрымаць за партнёра ў сур’ёзных справах. Або і хіхікалі б за плячыма. Такі Беласток. Без спачування і літасці. Людзям прыносіць задаваленне, калі ў каго нага падвярнецца...

Анна папала ў дэпрэсію ад нездаровай канкурэнцыі ў сваёй фірме. Ад дзікай зайздрасці, якой ніяк не магла зразумець сваімі мазгамі. Як інфарматык і працаўнік тэлемабільнай галіны, спачатку ўсё зводзіла ў жарт, смешны каментар. Пасля пачала знаходзіць у сваёй сумцы дзіўныя прадметы: шаўковы шаль, нож, грошы...

— Але найгоршыя былі хвалі бруднай энергіі, якія я адчувала на сваёй спіне, — успамінае аздаравелая.

Анна ніколі не верыла ў чары, але калі гаварыла знаёмым пра дзіўныя прадметы і сваё адчуванне, тыя таксама ўсё зводзілі ў жарт і гаварылі пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF