Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Вяртанне Сатара

Таіса СКУРАТАВА

Адзін з супрацоўнікаў нацыянальнага парку „Белавежская пушча” прывёз з камандзіроўкі цікавую навіну: на хутары паблізу вёскі Чадзель, што ў Пружанскім раёне, жыве нашчадак памешчыка Сатара. Апошні да 1939 года ўладаў землямі ў памежжы Папялёва, а таксама лясным масівам Белавежскай пушчы ад Чадзеля да Красніка. Урочышча і дагэтуль мясцовыя жыхары называюць Сатаравым лесам.

Паводле расказаў старажылаў, прыходу Чырвонай Арміі памешчык не дачакаўся. Ён быў забіты куляй невядомага „мсціўся”, калі вяртаўся позняй ноччу з каханкаю ў брычцы ў сваё памесце. Усё, быццам бы, з за грошай, якія ён не падзяліў з братамі. Вось яны, маўляў, і нанялі мужыка з Красніка. А пушчанскія мужыкі страляюць трапна. І на гэты раз не прамахнуліся. Так гэта ці не, але ўладаранне памешчыкаў адышло ў мінулае, і толькі людская памяць захоўвае былое.

Сумняваючыся, што ўнука Сатара замучыла настальгія, альбо ў яго ўзнікла непераадольнае жаданне прайсці па слядах дзеда, усё ж еду шукаць чадзельскі хутар.

Адмерваем некалькі дзесяткаў кіламетраў па пушчы і спыняемся на паляне, дзе ў зарасніку схаваўся закінуты домік з разбураным хлявом, але ўцалелай прыбудовай, якую называюць па-мясцоваму шопкай. Знаходзім там акуратна складзеныя венікі з тапінамбура. Караняплоды і лісце гэтай расліны ахвотна паядаюцца дзікімі жывёламі і служаць ім падкормкай у зімовы перыяд. Дом, цэлы звонку, па-варварску разграблены ўнутры. Сарваная падлога, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF