Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

У глыбі глыбінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Беластока асфальтоўка да Крушынян, а далей пачынаецца такая дарога, на якой можна рыс садзіць — уся ў калюжынах, мокрая, цяжкая жвіроўка. Перад самімі Шаціламі шаша становіцца рэйдавым поўным ухабін спецадрэзкам, але нашы вадзіцелі на нашых аўтобусах праяўляюць высокае майстэрства каб давезці пасажыраў на месца. Пасажыраў у Шацілы столькі ж што і вадзіцеляў, значыць толькі я.

Маю ўвагу ў Шацілах прыцягвае завершанае лацінскім крыжам збудаванне, якога я яшчэ там не бачыў, хаця, здаецца, не так даўно там і быў. Падыходжу я да таго новага збудавання, прыглядаюся яму. За суседняй фортачкай гутараць дзве жанчыны, далучыўся да іх мужчына, які толькі што прыехаў у вёску на трактары па згаданай мною дарозе. Пытаю вяскоўцаў пра іхнюю навінку, але яны спярша цікавяцца маёй асобай. Называю „Ніву” і сваё прозвішча з агаворкай, што я не з шацілаўскага гнязда роду Вярбіцкіх. Гэтага хапіла для ўспышкі сардэчнасці — людзі зараз расказваюць пра свой малы храм, ганарацца ім, запрашаюць мяне пабачыць як ён абсталяваны ўсярэдзіне. Аднекваюся, што мой абутак у балоце і не выпадае так заходзіць у храм, але ж яны запэўніваюць мяне, што яны зараз усё прыбяруць...

Капліцу ў Шацілах пабудаваў тамашні жыхар Лешак Глябовіч, прызначыўшы для яе будынак былога свірна. Гаспадар сам усё там абсталяваў, а тры галоўныя абразы намалявала ягоная дваццацігадовая дачка, студэнтка варшаўскай Акадэміі мастацтваў. У верасні 2007 года (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF