Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Чало, значыць — немцы ў пушчы

Пётр БАЙКО

Не ўсім вёскам, якія былі некалі заснаваны ў раёне Белавежскай пушчы, удалося праіснаваць да нашых дзён. Адной з іх з’яўляецца Чало (Czoło). Вёска гэтая ўзнікла ў першай палове XIX стагоддзя ў паўночнай частцы пушчы, у аднaйменным урочышчы, якое ўпамінаецца ўжо ў дакументах XVIII стагоддзя. Пасля дзялення пушчы ў пaлове XIX стагоддзя ўрочышча апынулася ў 85 i 110 аддзелaх. Цікавымі з’яўляюцца aкалічнасці, у якіх вёска паявілася ў пушчанскім краявідзе. Піша пра іх Ота Гедэман у сваёй кніжцы „Dzieje Puszczy Białowieskiej w Polsce przedrozbiorowej (w okresie do 1798 roku)”, выдадзенай у Варшаве ў 1939 годзе.

„Калі ў 1806 г. Напалеон рaзграміў прусакоў пад Йенай і Аўэрштэдтам, шмaт немцаў эмігравала ў Расію; вабіла іх яшчэ і чутка, што расійскі ўрад раздае каланістам нейкія пшанічныя землі. Кучка такіх эмігрантаў дабралася на Падляшша, дзе хутка пераканалася ў непраўдзівасці чутак і канчаткова апынулася на вуліцы, а дакладней кажучы ў Белавежскай пушчы, дзе крыху раней пасяліўся іх зямляк, нейкі Бух — ва ўрочышчы Глыбокі кут, у той частцы Пушчы, якую Кацярына падаравала Румянцаву. Ягоныя спадчыннікі хутка справіліся з лесам і зямлю парцалявалі. Бух хутка абрыдзіў сабе гасцей з Меклембургіі i параіў ім стаць уладальнікамі безгаспадарнага ўрочышча Чало (...). Немцы пасяліліся, вырабілі крыху зямлі, але хутка папалі ў сутычку з арандатарам Масева, нейкай Шыманоўскай-Савaнеўскай, a неўзабаве і з расійскім урадам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF