Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

„Хатняе стагоддзе” Сакрата Яновіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Нядаўна атрымаў з Крынак ад Сакрата Яновіча яго новую кніжку „Хатняе стагоддзе”. Назоў кніжкі дужа файны. А яшчэ файны аўтограф на кніжцы: „Чыгрыну — Яновіч. Крынкі. 27.2.2009”. Можна прачытаць гэты аўтограф і наадварот: „Яновіч — Чыгрыну. Крынкі. 27.2.2009”. Проста і арыгінальна. Не быў бы Сакрат Сакратам, калі б ён неяк не так падпісаў кнігу, неяк па-іншаму. А так вельмі проста: Яновіч — Чыгрыну. Проста і геніяльна, не пабаюся гэтых слоў. Дый Сакрат заўсёды быў і застаецца арыгінальна-геніяльным беларускім літаратарам і чалавекам на Беласточчыне. За гэта я яго люблю і паважаю.

Арыгінальным атрымалася і само выданне аўтара. Яго можна чытаць нават не па парадку, а з любога раздзела, з любой старонкі, як і аўтограф. Змест кнігі ўсё роўна будзе зразумелы, найперш беларусам, бо яна — пра нас, пра наш лёс, пра нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, пра нялёгкае для беларусаў ХХ стагоддзе.

„Хатняе стагоддзе” Сакрата Яновіча распачынаецца ўступным словам „Прасторным гасцінцам праз жыццё” Юркі Хмялеўскага. Мне здаецца, што так цікава і так проста пра Сакрата яшчэ ніхто не пісаў. Аўтар уступнага слова распавёў крыху пра Крынкі, дзе нарадзіўся хлопчык Крацё (так бацькі называлі Сакрата), пра яго маленства, пра нямецкую акупацыю ў пачатку 1940-х гадоў, пра пасляваенны час і пра пошукі працы, а таксама пра здароўе пісьменніка і пра тое, што ён 12 гадоў быў супрацоўнікам польскай бяспекі з псеўданімам ТW (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF