Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Вялікія інвестыцыі ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Найбольш еўрасаюзных сродкаў можна атрымаць на грамадскія інвестыцыі, якія даюць магчымасць ствараць новыя месцы работы. Калі гаварыць пра Гайнаўку, якая вымушана змагацца з беспрацоўем, дык прыкладам такой інвестыцыі з’яўляецца спыненая па нястачы грошай будова крытага басейна. Апошнім часам у Маршалкоўскай управе былі прызначаны еўрасаюзныя сродкі на дафінансаванне будовы гэтага ж крытага басейна і 23 лютага распачаліся будаўнічыя работы ўсярэдзіне будынка. У Гайнаўцы распачалася таксама разбудова следчага арышту. Аднак хацелася б, каб у павятовым горадзе замет арышту разбудоўваліся існуючыя або будаваліся новыя гатэлі, бо распалажэнне Гайнаўкі ў сутыкненні з Белавежскай пушчай дае вялікія перспектывы развіцця турыстычнай дзейнасці і стварэння многіх месц працы.

Трэба шукаць козыраў

Адным з шанцаў зацікаўлення прыезджых Гайнаўкай можа быць замацаванне на акраінах горада ўказальнікаў на польскай і беларускай мовах. Гэта магло б затрымаць частку турыстаў надаўжэй у горадзе, а выдаткаваныя імі сродкі маглі б узбагаціць мясцовых прадпрымальнікаў, а праз іх падаткі — гарадскі бюджэт. Можа такога роду рэклама была б штуршком для багатых турыстаў, якія прыязджаюць адпачываць у Белавежу, каб заінвеставаць у Гайнаўцы і можа нейкі польскі ці замежны бізнесмен рашыўся б на будову гасцініцы ў горадзе побач даўняга лесу. Зараз тэрыторыя, адведзеная ў Гайнаўцы пад турыстычную базу, пустуе. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF