Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Гарадок трымаецца на жанчынах

Міра ЛУКША

Дзень да 8 сакавіка ў Гарадку Многая лета кабетам спявала ў гэтым месцы і ў той момант, здаецца, толькі чатырох мужчын: войт Веслаў Кулеша і новы дырэктар Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага Юрка Хмялеўскі, старшыня Гміннай рады Вечаслаў Госцік ды рэдактар „Гарадоцкіх навін” Эдвард Валошын. А паўнюткая глядзельная зала жанчын з усяе Гарадоччыны, а на сцэне — як заўсёды дама Марыя Врублеўская і з вялізным букетам Міраслава Антановіч, старшыня гуртка вясковых гаспадынь. Кветкі былі не толькі для пані Міры (яна была сёння асаблівым госцем), але і для кожнай жанчыны, якая завітала на сціплую (бо ж пост) урачыстасць у доме культуры. Усе яны вярталіся пасля прыёму ў канферэнц-зале з развітымі залатымі цюльпанамі. Нават мароз палегчаў у гэты вечар, цёплы ад гарачых сэрцаў! І ад пажаданняў, якіх не шкадавалі войт ды дырэктар мамам, бабулям і дзяўчатам.

Асабліва хвалявалася Міраслава Антановіч, бо чакала яе наспадзеўка: мелі першы раз паказаць у Гарадку фільм пра яе! Нават не заўважыла была, як яе здымалі гродзенскія фільмоўцы Святлана Губар і Андрэй Мярэдаў, што прыехалі на леташнюю „Сяброўскую бяседу”. Рэдактары з тэлеканала Беларусь-ТВ працуюць на праграму „Карані” — пра беларусаў, што пражываюць па за межамі Рэспублікі Беларусь. І ў тыя ліпеньскія дні, апрача „службовых” здымкаў пра мерапрыемства, сфільмавалі яны жыццё пару цікавых беларусаў з Гарадоччыны, м.інш. паэта Анатоля Парэмбскага, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF