Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Ідуць змены ў БАСе

Ілона КАРПЮК

Калі ў свет пайшла інфармацыя, што прафесар Антон Мірановіч будзе кандыдатам у Еўрапарламент, зразу мне прыйшло ў галаву, што гэта можа быць такі чарговы момант спробы для беларусаў Падляшша. Гэта вялікі шанс, якога нельга змарнаваць. Але вядома, што ў жыцці па-рознаму бывае, — так прынамсі будзем тлумачыць эвентуальную паразу на выбарах. Гэтая інфармацыя супала ў часе з паведамленнямі пра выбарчыя сходы ў Беларускім аб’яднанні студэнтаў ды Асацыяцыі беларускіх журналістаў.

Ідуць змены — хочацца сказаць, толькі ніхто не ў змозе сказаць, што яны прынясуць. Паколькі журналісты толькі што сустрэнуцца, то БАС ужо выбраў. Хаця студэнты збіраліся двойчы, за другім разам, пакуль памяняць улады, увялі змены ў свой статут, дзякуючы чаму зараз, між іншым, сябрамі арганізацыі могуць быць не толькі студэнты і выпускнікі, але і вучні, якім споўнілася 18 гадоў. Гэта, зразумела, спроба прыцягнуць да БАСу маладых людзей. Яшчэ год-два, а найстарэйшыя дзеці першых басаўцаў запоўняць свабодныя месцы для дзеяння ў гэтай арганізацыі, якіх зараз шмат. Гэта, зразумела, месцы віртуальныя, але яны чакаюць, бо зараз у БАСе гэтак званы мінімум патрэбны для жыцця. А БАСу жыць хочацца. Пацвердзілі гэта на сходзе наймалодшыя, якія ўвайшлі ў састаў кіраўніцтва арганізацыі. Ёсць у іх сіла ды рашучасць, якія выказваюць не толькі праз выразную патрэбу захаваць „Басовішча” для БАСу і беларусаў Падляшша, але таксама развіваць дзейнасць у зусім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF