Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Энергетычны віцэ-прэм’ер

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Па-першае: энергія, дурню! — хацелася б перарабіць словы аднаго з амерыканскіх прэзідэнтаў пасля візіту ў Беласток былога двойчы прэм’ера, а ў цяпершні час віцэ-прэм’ера і міністра гаспадаркі Вальдэмара Паўляка. Завітаў ён у падляшскую сталіцу два тыдні пасля візіту ў Мінск (23 лютага), дзе размаўляў з віцэ-прэм’ерам Беларусі Андрэем Кабяковым і прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім. Абмяняліся яны тады поглядамі м.інш. на тэму магчымага супрацоўніцтва ў рэалізацыі якраз энергетычных праектаў, таксама закупкі Польшчай дызельнага паліва, супольнай пабудовы вугальнай электрастанцыі ў Зэльве (зацікаўлены гэтым праектам адзін з гаспадарчых багацеяў Польшчы, фірма „Kulczyk Holding”) і павелічэння перасыльных магчымасцей лініі электраперадачы Рось — Беласток.

Віцэ-прэм’ер быў другім — пасля кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага — высокім польскім чыноўнікам, які — як сам адзначыў у размове з „Нівай” — паехаў у Беларусь у рамках адмарожвання ў апошнія месяцы адносін Польшчы і шырэй з’яднанай Еўропы з гэтай краінай, што „ўжо дало плён вяртання кантактаў заадно як на палітычным, так і гаспадарчым узроўні”. У Беластоку Вальдэмар Паўляк удзельнічаў у пасяджэнні Ваяводскай камісіі грамадскага дыялогу, дзе размаўляў аб цяперашняй сітуацыі на рынку працы, сустрэўся са студэнтамі і рэктарамі беластоцкіх вышэйшых навучальных устаноў на Беластоцкай палітэхніцы ды з прадпрымальнікамі, а таксама з дзеячамі ягонай партыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF