Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Прырода не памыляецца

Ганна КАНДРАЦЮК

Свет у кары” — краявід бачаны з космасу. Такое першае ўражанне ад фотавыстаўкі вядомай падарожніцы, журналісткі, аўтаркі кніжак, гераіні культавай серыі падарожніцкіх тэлефільмаў „Pieprz i wanilia” Альжбеты Дзікоўскай. У сутнасці ідзе пра адваротныя сувязі з прасторай. Аўтарка паказвае мікрасвет або маленькі фрагмент рэчаіснасці, павялічаны да гіганцкіх памераў: 70 см х 1 м (стандартныя выявы Альжбеты Дзікоўскай у два разы большыя: 1,4 м х 2 м). Часта напамінаюць яны мастацкія карціны ў стылі канкрэтнай абстракцыі. Мастацкае сузіранне свету і патрэба крэатыўнасці тут невыпадковыя. Альжбета Дзікоўская па адукацыі гісторык мастацтва.

Многія працы я прысвяціла мастакам, у тым ліку Лявону Тарасэвічу, — адзначае падарожніца. — Гэта адна з цікавейшых творчых індывідуальнасцей Польшчы, — кажа пра мастака з Валілаў. — Ён вельмі тонка сузірае крэатыўнасць прыроды. Для мяне ён чалавек-з’ява, такое „zwierzę malarskie”.

Свет у кары” — гэта ўзоры, знакі, раны ці выпадковыя бліскі святла, злоўленыя на кары айчынных і экзатычных дрэў.

Дрэвы захапляюць мяне з маленства, — прызнаецца Дзікоўская. — У часы дзяцінства я прыязджала ў падляшскую вёску Жэроцін да дзядзькоў. Тут я ведала ўсе дрэвы, гойдалася на бярозах, ведала дзе і якія грыбы растуць у лесе...

Мікрасветы Альжбеты Дзікоўскай падгледжаныя не толькі ў кары дрэва. У альбоме „Зямля зблізку” падарожніца прапануе нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF