Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Ідэалогія і ідэолагі

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось! Нарэшце дачакаліся! У Магілёве актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правялі акцыю „Размаўляй па-беларуску”. Правялі ва ўніверсітэце, сярод сваіх маладых аднагодкаў і з дазволу свайго БРСМаўскага кіраўніцтва. Самі размаўлялі па-нашаму і агітавалі да таго іншых.

На першы погляд нічога дзіўнага — мусіла ж некалі маладых людзей здзівіць і занепакоіць такая сітуацыя, што ў краіне з назвай „Беларусь” мова з назвай „беларуская” практычна выйшла з ужытку. Але ж ёсць вось гэтая агаворка — „практычна выйшла з ужытку”. Яна азначае, што некаторыя людзі ёй усё ж карыстаюцца. І размаўляе па-беларуску якраз тая моладзь, якая больш хіліцца да апазіцыйных колаў, а не да афіцыйных саюзаў моладзі, што да гэтага моманту не праславіліся ні як зацятыя аматары надпісаў „Жыве Беларусь!!!” на роднай мове, ні як проста беларускамоўныя суразмоўцы.

Дык што ж здарылася цяпер? Чаму магілёўскія БРСМаўцы так прыемна здзівілі выбарам тэмы свайго мерапрыемства. Можа палітыка кіраўніцтва дзяржавы да сваёй мовы пачала мяняцца? А БРСМ толькі лакмусавая паперка, па якой можна спрагназаваць далейшае развіццё гэтай тэматыкі. Бо гэты саюз моладзі быў створаны пад крылом дзяржавы, пры яе падтрымцы, і для таго, каб заўсёды трымацца лініі існага кіраўніцтва.

Але ж гэтае кіраўніцтва не спяшаецца размаўляць па-нашаму. Наадварот. Гэта яно ініцыявала рэферэндум, каб надаць рускай мове такі ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF