Ніва № 12 (2758), 22 сакавіка 2009 г.

Новыя кнігі „Белавежы”

Міра ЛУКША

Аўтары Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” за больш чым пяцьдзесят гадоў дзейнасці групы вупусцілі амаль дзвесце загалоўкаў кніг. Выдаваліся таксама калектыўныя альманахі, а ў апошнія гады выпускаецца таксама практычна міжнародны літаратурна-крытычны штогоднік „Тэрмапілы”. Найбольш багатым выдавецкім цыклам з’яўляецца серыя „Бібліятэчка «Белавежы»”, якая пачала выходзіць у 1990 годзе. Найбольш плённымі ў выдавецкім „белавежскім” плане былі дзевяностыя гады мінулага стагоддзя і пачатак цяперашняга, калі беларускае літаб’яднанне курыравалася Міністэрствам культуры. У гэтай серыі ў сакавіку 2009 г. выйшлі 64-я, 65-я і праз некалькі дзён выйдзе 66-я кніга. Даводзіцца аўтарам і ўсяму літаб’яднанню шукаць спонсараў, якія разумеюць неабходнасць падтрымкі культуры і асабліва пісьменства ў вельмі цяжкі для яго час, калі павальна наступае карцінкавая цывілізацыя. Асабліва паэзіі, не толькі беларускай, і аўтарам неабходнае падмацаванне іх намаганняў паказаць душу чалавека ў камерцыйным свеце. Выданне кніг падтрымліваюць, бывае, спонсары, здавалася б, зусім далёкія ад таго тонкага лірычнага свету.

А ў выданні беларускіх кніг у гэты раз пасобіў Культурны цэнтр Беларусі ў Беластоку, што пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь. Летась на выданне трох кніг беларускіх аўтараў, пражываючых у Польшчы, сяброў літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, прызначыў 5 тысяч долараў. Падрыхтаваны былі кнігі аўтараў трох (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF