Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

Па слядах мінулага

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Беластока ў паўднёвую частку нашага Падляшскага ваяводства можна найраней дабрацца на публічным транспарце толькі каля дзевятай гадзіны раніцы, ды і то толькі ў Сямятычы. У тамашнюю далейшую глыбінку заехаць раней можна толькі з іншага адпраўнога пункта...

Калісь з Гайнаўкі сярод ночы выязджаў у Варшаву непасрэдны поезд, які ў народзе так і называлі — „варшавяк”. Эпоха начных паяздоў з нашых чыгуначных станцый канула ўжо ў Лету. Аднак нейкі ўспамін „варшавяка” яшчэ цалкам не спіць, яшчэ на зімовым досвітку адпраўляецца ў сталічным напрамку. У гайнаўскім раскладзе паяздоў ён быццам едзе ў Седльцы, але ў сутнасці ён толькі ў Чаромху, дзе трэба шпарка перасядацца; гэтым курсам карыстаецца яшчэ шмат — па сённяшніх тутэйшых чыгуначных мерках — пасажыраў.

Аднак чыгунка ў нас аддаляецца ад людзей, хаваецца ў лес. Яшчэ дзе-нідзе стаяць на чыгуначных абочынах прызмы драўляных паясоў платоў, якімі калісь гарадзілі чыгуначныя лініі ад задування снегам. Сёння тыя платы ўжо непатрэбныя, і то не з за таго, што ў выніку кліматычных змен зімы сталі менш зімовымі. Цяпер наша чыгунка абгароджана лесам. Яшчэ дзе-нідзе да чыгуначнага пояса прылягае лапік поля, нейкая палянка, якая найчасцей ужо пад чарговай пасадкай, або яшчэ пад аблагом...

Чыгуначная станцыя Сямятычы аддаленая ад самога горада на нейкіх пяць кіламетраў і да некаторых паяздоў выязджаюць пэкаэсаўскія аўтобусы. Карыстаюся такім і я. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF