Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

Арлянскія канікулы

Міхал МІНЦЭВІЧ

У арлянскім Гмінным асяродку культуры (ГАК), нягледзячы на недахоп адпаведных памяшканняў, дзеецца шмат добрага. У гэтым галоўная заслуга дырэктар установы Анны Несцярук, якая большасць заняткаў з дзяцьмі і моладдзю ладзіць па за сценамі гаспадарчага будынка, у якім змяшчаецца ейны офіс. Гэтак было і ў час зімовых канікул, насычаных мноствам цікавых мерапрыемстваў.

— У ладжаных з 26 студзеня да 6 лютага Гмінным асяродкам культуры разам са школай і Дабравольнай пажарнай камандай імпрэзах — гаворыць Анна Несцярук — удзельнічала каля дваццаці дзяцей з падставоўкі. Дзецьмі займалася я, а дапамагалі мне Эля Назарэвіч і Міраслаў Бало (шафёр, які нарыхтаваў вогнішча) ды ў школе настаўнік фізкультуры Ежы Грыгарук. Варта падкрэсліць, што калі летась удзельнікамі былі толькі мясцовыя дзеці, дык сёлета большасць была з па за Орлі: з Кашалёў, Шарнёў... Давозілі іх бацькі. Я вельмі рада таму, што моладзь хацела праводзіць час у нашым асяродку і звонку яго, бо былі выезды.(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF