Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

Cто пяцьдзесят імпрэзаў у год

Размова з Сяргеем ЛУКАШУКОМ — дырэктарам Бельскага дома культуры.

Kолькі гуртоў, гурткоў і іншых форм дзейнічае ў Бельскім доме культуры?

— Сталых форм працы, а ідзе тут пра музычныя, тэатральныя, мастацкія ды танцавальныя калектывы, у гэтым годзе ў нас шаснаццаць. Даходзяць да гэтага яшчэ чатыры гурты, якія ў нас праводзяць рэпетыцыі або з намі супрацоўнічаюць.

У ліку музычных калектываў працуюць у нас „Васілёчкі”, якія восенню будуць святкаваць 45-годдзе свайго існавання, Хор польскай нацыянальнай песні, які ў студзені адзначыў 15-годдзе, гурт „Mаланка”, якому ў лютым 2010 года здзейсніцца 20 гадоў. Варта ўспомніць мужчынскі хор „Kуранты”, які працуе ўжо шосты год ці маладзёжную студыю песні „Фарт”.

Aпрача гэтага супрацоўнічаюць з намі эстрадны гурт „Журавінка” з Пачатковай школы ¹ 3, а таксама „Дзявочыя ноткі” з Бельскага белліцэя ды „Жэмэрва”, якая дзейнічае пры Mузеі малой айчыны ў Студзіводах, а ў нас праводзіць рэпетыцыі. Варта таксама ўспомніць гурт „Падляшскія зязюлі”, які працуе пры Комплексе шкoл ¹ 4.

Гаворачы пра іншыя формы дзеяння, трэба згадаць дзве мастацкія групы „Kалаж” ды „Kаларыт”, а таксама тэатральны гурт „Aнтракт”. Гэты апошні рыхтуе праграмы на польскай ды белaрускай мовах. У сваіх прадстаўленнях паказвае, між іншым, абрады Бельскай зямлі.

Працуюць у нас танцавальныя групы: клуб бальнага танца, які існуе недзе ад пачатку 1990-х гадоў, ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF