Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

Юбілей з махам

Аляксей МАРОЗ

Юбілейны, бо дзесяты выпуск Конкурсу беларускай гавэнды, што 27 лютага адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, праходзіў з махам характэрным для большага мерапрыемства. На спаборніцтвы запрошаны былі прадстаўнікі ўстаноў, звязаных з друкаваным беларускім словам і журналісты электронных масмедыяў, прадстаўнікі стараства і магістрата, якія выступілі спонсорамі мерапрыемства (дафінансоўвае яго таксама школьны Бацькаўскі камітэт). Дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі Аляксандр Карачун прыехаў з беларускім тэлевізарам „Гарызонт” у якасці ўзнагароды.

Спачатку адбылося падвядзенне вынікаў папярэдніх дзевяці конкурсаў, на якіх дзеткі і моладзь выступалі з расказамі на літаратурнай і гутарковай беларускай мове, а пазней адбыліся конкурсныя змаганні, у якіх прынялі ўдзел каля 35 асоб. Трэба сказаць, што сёлетні дзесяты выпуск адзначаўся высокім узроўнем расказаў. Было на ім даволі многа аўтарскіх аповедаў, якія былі плёнам супрацоўніцтва вучняў і настаўнікаў або іншых дарослых асоб. Былі і выпадкі, калі вучні самастойна падрыхтавалі вельмі ўдалыя аповеды.

Падтрымка беларускасці і роднага слова

Калі настаўнік белліцэя Ян Карчэўскі рашыўся зацікавіць вучняў і настаўнікаў новай конкурснай формулай — гавэндай, якая дагэтуль была малавядомай сярод дзетак і моладзі, не разлічваў на так масавае зацікаўленне маладога пакалення мерапрыемствам. Новы конкурс, у якім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF